9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 9 верасня чакаецца да 29 градусаў цяпла. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сіноптыкі адзначаюць невялікую воблачнасць і адсутнасць ападкаў. Вецер днём паўднёва-ўсходні ўмераны, па заходняй палавіне парывісты, месцамі моцны парывісты.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў цяпла, у асобных раёнах да 14 градусаў вышэй за нуль. Максімальная ўдзень - 24-29 градусаў цяпла.
Таксама 9-10 верасня на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей чакаецца надзвычайная пажарная небяспека (5 клас гаручасці).-0-