Фота з архіва
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сёння прагназуецца да 29 градусаў цяпла, кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі, месцамі магчымы навальніцы. Раніцай у асобных раёнах можа быць слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра складзе ад 18 градусаў цяпла па паўночным захадзе да 29 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе.-0-