3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 4 чэрвеня прагназуюцца дажджы і да 28 градусаў цяпла. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак ноччу будзе пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, а днём пераважна па паўднёвай палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман. Вецер заходні ноччу 3-8 м/с, днём 5-10 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 11-17 градусаў, а днём - 22-28 градусаў.-0-