Фота з архіва
24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 28 градусаў і пераважна без ападкаў будзе сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чырвоны ўзровень небяспекі 24-25 верасня аб'яўлены на большай частцы тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей з-за рызыкі ўзнікнення пажараў.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, на працягу дня месцамі парывы да 14 м/с.
Днём паветра прагрэецца да 22-28 градусаў.-0-