30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 28 градусаў, дажджы і навальніцы абяцаюць сіноптыкі ў Беларусі з 31 мая па 5 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Завяршальныя дні заключнага вясенняга месяца адзначаюцца ў Беларусі сапраўднымі летнімі тэмпературамі. Так, сярэднесутачная тэмпература паветра перавышае кліматычную норму на 4-8 градусаў, а ападкі маюць характэрны для летніх працэсаў лакальны характар. Паводле апошніх даных, у большасці раёнаў Беларусі адзначаецца недабор ападкаў, і толькі на асобных метэастанцыях Гомельскай і Мінскай абласцей колькасць ападкаў была блізкай да майскай нормы", - расказалі ў Белгідрамеце.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца бягучага і ў пачатку наступнага тыдня. Пры гэтым у сінаптычных працэсах па-ранейшаму будзе захоўвацца летняя няўстойлівасць.
У пятніцу, 31 мая, уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-16 градусаў, а ўдзень - плюс 21-27 градусаў.
У суботу, 1 чэрвеня, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Уначы тэмпература паветра дасягне плюс 9-15 градусаў, а ўдзень - плюс 21-28 градусаў.
У нядзелю, 2 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 10 да плюс 16 градусаў, а ўдзень - ад плюс 20 да плюс 27 градусаў.
У панядзелак, 3 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Уначы тэмпература паветра паднімецца да плюс 9-16 градусаў, а ўдзень - да плюс 20-26 градусаў.
У аўторак, 4 чэрвеня, уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 9 да плюс 16 градусаў, а ўдзень - ад плюс 19 да плюс 26 градусаў.
У сераду, 5 чэрвеня, месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць плюс 8-15 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 19-26 градусаў.-0-