Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 чэрвеня 2021, 13:15

Да +28°С чакаецца ў Беларусі 16 чэрвеня

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 28 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 16 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі ўдзень месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, месцамі - плюс 15-16. Удзень будзе 22-28 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі