ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 верасня 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 чэрвеня 2021, 11:54

Да +28°С чакаецца ў Беларусі 15 чэрвеня

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 28 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 15 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Уначы прагназуецца пераважна без ападкаў. Раніцай і ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень - паўднёва-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 9-15 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 22-28 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі