
Фота з архіва
8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 28 градусаў цяпла чакаецца сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па паўднёвым усходзе краіны будзе адчувацца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, месцамі па паўднёвым усходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра складзе 22-28 градусаў, а па паўднёвым усходзе ў асобных раёнах 20-21 градус.-0-