Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2020, 11:35

Да +28°С чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі 15 верасня

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 28 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі 15 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па поўначы краіны месцамі пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 19-24 градусы, па паўднёвым захадзе - плюс 25-28.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі