Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2019, 12:39

Да 28 градусаў цяпла і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі ў выхадныя

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 28 градусаў цяпла і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі ў выхадныя, месцамі чакаецца туман, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Актыўны, кантрасны, напоўнены вялікай колькасцю вільгаці атмасферны фронт, які прыйшоў да нас з паўднёвага захаду Еўропы, з аўторка фарміраваў надвор'е ў Беларусі. У выніку яго ўздзеяння ў многіх рэгіёнах краіны выпала больш за палавіну месячнай нормы ападкаў. Месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях ужо выкананы і перавыкананы жнівеньскі план па дажджах. У рэкардсменах - Івацэвіцкі раён: тут за двое сутак выпаў 101 мм ападкаў, што складае 170 працэнтаў месячнай нормы. Ужо сёння сітуацыя пачала мяняцца. Рост атмасфернага ціску перамясціў франтальны раздзел за межы Беларусі, толькі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях ён яшчэ будзе фарміраваць надвор'е сёння і ў бліжэйшыя два дні", - сказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу і суботу, 16-17 жніўня, будзе пераважна без ападкаў. Толькі месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымы навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах Беларусі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-15 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах тэмпература паветра будзе паніжацца да плюс 7-9 градусаў. У разгар дня будзе 18-24 градусы цяпла, у суботу па паўднёвым захадзе - да плюс 26 градусаў.

У нядзелю, 18 жніўня, захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў вільготнай паветранай масе. Таму на большай частцы тэрыторыі краіны будзе без ападкаў, толькі ў асобных раёнах пройдуць кароткія летнія дажджы, месцамі з навальніцамі. Уначы і раніцай у нізінах і паблізу вадаёмаў будуць згушчацца туманы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 20-26 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны паветра будзе прагравацца да плюс 28 градусаў.

"У пачатку наступнага тыдня надвор'е ў асноўным будуць фарміраваць цёплыя паветраныя масы, якія ідуць з Заходняй Еўропы, ночы стануць прыкметна цяплейшымі. А ў сярэдзіне тыдня будзе больш свежа", - адзначылі ў Белгідрамеце. У панядзелак, 19 жніўня, тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў цяпла. Удзень будзе 23-29 градусаў, па паўднёвым захадзе - да плюс 31 градуса. Па паўночным захадзе Беларусі будзе адчувацца ўплыў франтальнага раздзелу. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёва-заходняй частцы краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі