11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераменная воблачнасць і да плюс 27 градусаў чакаецца ў Беларусі 12 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак, 12 жніўня, чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі ў асноўным па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах краіны магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 20-25 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 27 градусаў.-0-