ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2023, 12:31

Да +27°С і без ападкаў чакаецца ў Беларусі 6 чэрвеня

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 27 градусаў і без ападкаў чакаецца ў Беларусі 6 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе малавоблачна. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 3 да 9 градусаў, па поўдні месцамі да плюс 11 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 21-27 градусаў.

Таксама сіноптыкі папярэдзілі, што 6-8 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Мінскай і Гомельскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (5 клас). Аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі