ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 9 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2020, 15:20

Да +27°С чакаецца ў Беларусі 1 ліпеня

Фота з архіва
Фота з архіва

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 27 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 1 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 20-25 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 27.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі