Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2020, 11:23

Да +27°С будзе ў Беларусі 14 жніўня

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 27 градусаў цяпла будзе ў Беларусі 14 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-13 градусаў вышэй за нуль, месцамі - плюс 5-7 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 18-24 градусаў, па паўднёвым захадзе - да 27 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі