
Фота з архіва
1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 26 градусаў прагназуецца 1 чэрвеня ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння ўдзень будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Вецер заходні ўмераны.
Тэмпература паветра ўдзень будзе ў межах ад плюс 18 да плюс 24 градусаў, а па поўдні дасягне 26 градусаў цяпла.-0-