30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 26 градусаў і пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі 31 ліпеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераменная воблачнасць, толькі месцамі ў паўночных і ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер паўночна-заходні, заходні 5-10 м/с, месцамі парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў, удзень - 20-26 градусаў.-0-