Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 жніўня 2024, 12:35

Да +26°С і пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі 23 жніўня

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 26 градусаў і ў асноўным без ападкаў чакаецца ў Беларусі 23 жніўня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы месцамі па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы і прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-13 градусаў, па ўсходзе - да плюс 15 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 20-26 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі