Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 чэрвеня 2024, 12:58

 Да +26°С і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 7 чэрвеня
 

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 26 градусаў і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 7 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па паўднёвым захадзе, раніцай і днём пераважна па паўднёва-заходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 7-13 градусаў, а па паўднёвым усходзе - да 15 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца ад 18 градусаў па захадзе да 26 градусаў па паўднёвым усходзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі