Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2020, 11:26

Да +26°С чакаецца ў Беларусі 16 ліпеня

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 26 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 16 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўднёвым захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, удзень - 20-26 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі