Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 верасня 2021, 14:16

Да +26°С чакаецца ў Беларусі 10 верасня

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 26 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 10 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца невялікая воблачнасць, будзе без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, месцамі - плюс 4-6. Удзень будзе 21-26 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі