Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 мая 2019, 17:16

Да 26 градусаў цяпла і пераважна без ападкаў будзе ў Беларусі ў выхадныя

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 26 градусаў цяпла і пераважна без ападкаў будзе ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

За першую палову месяца месцамі ўжо выпала месячная норма ападкаў. Але ў бліжэйшыя выхадныя дні атмасферны фронт, які абумовіў няўстойлівае з дажджамі надвор'е, перамесціцца на крайні паўднёвы захад краіны, а на астатняй тэрыторыі будзе адчувацца ўплыў скандынаўскага антыцыклону.

У пятніцу, 17 мая, яшчэ захаваецца няўстойлівае надвор'е, франтальны раздзел абумовіць пераважна на паўднёва-заходняй частцы рэспублікі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 па поўначы да 16 градусаў цяпла па поўдні краіны. Удзень будзе 16-22 вышэй за нуль, месцамі па Гомельскай вобласці паветра прагрэецца да плюс 25.

У выхадныя на большай частцы тэрыторыі краіны надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах будзе адчувацца ўплыў маларухомага франтальнага раздзелу, там не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў.

У суботу, 18 мая, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы - ад 6 па паўночным усходзе да 15 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны. Удзень прагназуецца 19-24 вышэй за нуль.

У нядзелю, 19 мая, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым захадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы будзе ад плюс 6 па паўночным усходзе да 16 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны, удзень - 21-26 градусаў цяпла.

У панядзелак, 20 мая, прагназуецца пераважна без ападкаў, на паўднёвым захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы чакаецца 8-15 градусаў вышэй за нуль, удзень - плюс 20-26.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі