Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2019, 12:18

Да +26 чакаецца ў Беларусі 28 мая

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 26 градусаў цяпла і парывісты вецер чакаецца ў Беларусі 28 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень пераважна па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы 3-8 м/с, удзень 5-10 м/с, парывы будуць дасягаць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў цяпла, удзень будзе плюс 20-26 градусаў, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 28 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі