12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 25 градусаў і кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі 13 жніўня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Пераважна па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ў некаторых раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі будзе слабы туман. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-13 градусаў, а ўдзень дасягне плюс 19-25.-0-