Сцяг Аўторак, 10 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 чэрвеня 2021, 12:29

Да +25°С чакаецца ў Беларусі на выхадных

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 25 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі на выхадных, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Уплыў скандынаўскага антыцыклону на надвор'е ў нашай краіне захоўваецца. Пры павышаным фоне атмасфернага ціску назіраецца сонечнае і без ападкаў надвор'е, а тэмпература паветра з кожным днём павышаецца, набліжаючыся да сваёй кліматычнай нормы", - адзначылі сіноптыкі.

У пятніцу, 4 чэрвеня, характар надвор'я істотна не зменіцца. Пад абаронай антыцыклону будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 5-11, у дзённы - плюс 18-23.

У гэтыя выхадныя дні фон атмасфернага ціску пачне падаць, і на тэрыторыю Беларусі будуць паступаць няўстойлівыя паветраныя масы з паўднёвых шырот. Так, у суботу, 5 чэрвеня, стане больш воблачнасці. Уначы яшчэ будзе пераважна без ападкаў, а ў дзённы час у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра прадоўжыць павышацца: уначы будзе плюс 8-13 градусаў, удзень - 20-25 градусаў цяпла.

У нядзелю, 6 чэрвеня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённы час у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 8-14 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 19-25 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня ў краіне чакаецца няўстойлівае і ўмерана цёплае надвор'е: у начны час месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ёсць верагоднасць навальніц. Тэмпература ў начны час складзе плюс 10-15, у дзённы - плюс 20-26 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі