ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 верасня 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 мая 2018, 12:06

Да 25 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў выхадныя

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 25 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У бліжэйшыя двое сутак пераважны ўплыў на характар надвор'я ў нашай краіне будзе аказваць антыцыклон, які раскінуўся над паўночна-заходнімі раёнамі еўрапейскай часткі Расіі. Антыцыклон сфарміраваны ў халаднаватым паветры, таму ў паўночна-ўсходніх раёнах нашай краіны па начах будзе даволі свежа", - расказалі ў Гідрамеце.

У пятніцу, 11 мая, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, па паўночным усходзе краіны месцамі будзе плюс 2-6. Удзень чакаецца 18-24 градусы цяпла.

У суботу, 12 мая, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы - 3-8 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 20-25 градусаў цяпла.

У нядзелю, 13 мая, пад уплывам атмасферных франтоў уначы ў паўднёва-ўсходніх раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 16 па паўднёвым усходзе да 23 градусаў цяпла па паўночным захадзе краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі