Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 красавіка 2019, 12:52

Да +25 чакаецца ў Беларусі 25 красавіка

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер, пераважна без ападкаў і да 25 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 25 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па крайнім паўднёвым захадзе пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, удзень парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, месцамі - ад 0 да плюс 3 градусаў. Удзень будзе 19-25 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі