Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 жніўня 2020, 13:30

Да +24°С і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі 12 жніўня

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 24 градусаў цяпла і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі 12 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-14 градусаў вышэй за нуль, месцамі - плюс 6-8. Удзень будзе ад 18 да 24 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі