
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераменная воблачнасць і да плюс 24 градусаў чакаецца сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Пераважна без ападкаў. Вецер заходні, умераны. Тэмпература паветра складзе ад 17 градусаў па поўначы да плюс 24 па поўдні. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
Таксама ў Белгідрамеце папярэдзілі, што на большай частцы тэрыторыі Мінскай вобласці чакаецца надзвычайная пажарная небяспека (5 клас гарымасці). У многіх раёнах Гомельскай вобласці, а на астатняй тэрыторыі рэспублікі месцамі захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (5 клас).-0-