Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 чэрвеня 2024, 09:34

Да +24°С будзе сёння ў Беларусі

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 24 градусаў будзе 14 чэрвеня ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферны фронт і няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень у асобных раёнах па ўсходзе Беларусі прагрымяць навальніцы. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 16-22 градусы, а па ўсходзе - да 24 градусаў цяпла.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі