Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2020, 12:11

Да +23°С чакаецца ў Беларусі 27 мая

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 23 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 27 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна па паўднёва-ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзенны час у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, удзень - 17-23 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі