Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 красавіка 2020, 15:53

Да +21°С чакаецца ў Беларусі 8 красавіка

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 21 градуса цяпла чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі 8 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду прагназуецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні, днём з пераходам на паўночна-заходні з парывамі 5-10 м/с, па паўночным усходзе краіны - да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад нуля да плюс 6 градусаў, месцамі па поўдні - да мінус 3. Днём паветра прагрэецца да 12-18 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны - да плюс 21.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі