3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 21 градуса чакаецца ў Беларусі 4 красавіка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
4 красавіка ў краіне будзе невялікая воблачнасць і без ападкаў. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні, ноччу слабы, днём 4-9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад 0 да плюс 6 градусаў, месцамі да 8 градусаў цяпла. Днём слупок тэрмометра паднімецца да 15-21 градуса са знакам плюс, а па поўначы будзе 12-14 градусаў цяпла.-0-