Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 мая 2022, 13:15

Да +20°С і парывісты вецер. Сіноптыкі пра надвор'е 15 мая

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 20 градусаў і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 15 мая. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы пераважна па паўночна-ўсходняй палове, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні 6-11 м/с, удзень парывы да 14 м/с, месцамі - 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5-10 градусаў, а ўдзень чакаецца 14-20 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі