Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 красавіка 2020, 12:49

Да 20 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў пачатку наступнага тыдня

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 20 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў пачатку наступнага тыдня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Актыўны цыклон, які сфарміраваўся ў Атлантыцы, трымае шлях на ўсход. Прагназуецца, што ўжо заўтра ў сярэдзіне дня яго цэнтр будзе над Карэліяй. У ранішнія гадзіны і днём 3 красавіка ў зоне ўплыву гэтага цыкланічнага віхру будзе і наша краіна", - сказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 3 красавіка, будзе воблачна з праясненнямі, ноччу без ападкаў. Раніцай па паўночным захадзе Беларусі, а днём у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), найбольш інтэнсіўныя па поўначы, на астатняй тэрыторыі невялікія. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да плюс 5. Днём будзе ад плюс 7 па паўночным захадзе да 14 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе Беларусі.

У суботу, 4 красавіка, будзе адчувацца ўплыў няўстойлівай халаднаватай паветранай масы, якая паступае са Скандынаўскага паўвострава. Будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 2, днём - 5-12 градусаў цяпла.

У нядзелю, 5 красавіка, надвор'е ў краіне пачне вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халаднаватай паветранай масе. Зменшыцца воблачнасць, у асноўным будзе без ападкаў, толькі ноччу па поўначы Беларусі магчымы невялікі кароткачасовы снег. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да мінус 6, месцамі - да 8 градусаў марозу. Днём будзе ад плюс 6 па паўночным усходзе да 14 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

У пачатку тыдня сітуацыя ў атмасферы пачне змяняцца. Паўночна-заходнія вятры зменяцца на паўднёва-заходнія, пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Тэмпература кожны дзень будзе павышацца. Паколькі фон атмасфернага ціску будзе павышаным, ападкаў не чакаецца. У панядзелак, 6 красавіка, ноччу будзе ад нуля да мінус 6. Днём чакаецца 10-16 градусаў цяпла, па захадзе краіны - да плюс 18. У аўторак, 7 красавіка, тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, днём - 14-20 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі