Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2021, 12:40

Да +19°С чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 19 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У нядзелю, у самы цёплы дзень гэтага сезона, тэмпература па краіне была плюс 17-21. Сёння за надвор'е прадоўжыць адказваць цёплы сектар атлантычнага цыклону, цэнтр якога выйдзе на Скандынавію. У асноўным у Беларусі будзе без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны ў другой палавіне дня магчымы невялікі кароткачасовы дождж", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 13 красавіка, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, па ўсходніх і заходніх раёнах будзе адчувацца ўплыў франтальных раздзелаў. Чакаецца пераменная воблачнасць. Па ўсходніх, а раніцай і днём і па заходніх раёнах краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні, ноччу ўмераны, днём па захадзе парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах - ад нуля да плюс 2. Днём будзе 13-19 градусаў цяпла, па Гродзенскай вобласці і захадзе Брэсцкай у зоне ўплыву халоднага франтальнага раздзела і яго шчыльных аблокаў чакаецца ўсяго плюс 6-12.

У сераду, 14 красавіка, надвор'е зменіць халодны атмасферны фронт, які перамяшчаецца ва ўсходнім напрамку. На большай частцы тэрыторыі краіны пахаладае. Павялічыцца і ўшчыльніцца воблачнасць. У многіх рэгіёнах пройдуць дажджы, у крайніх заходніх раёнах з мокрым снегам. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 1 па захадзе да 10 градусаў вышэй за нуль па ўсходзе краіны. Днём будзе 4-11 градусаў цяпла, пераважна па паўднёвым усходзе - плюс 12-17.

У чацвер, 15 красавіка, тэрыторыя Беларусі прадоўжыць знаходзіцца ў зоне маларухомых атмасферных франтоў. Захаваецца пераважна воблачнае і дажджлівае надвор'е. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 6-13 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - плюс 14-16.

У пятніцу, 16 красавіка, з Балканскага паўвострава на цэнтральныя раёны Украіны перамесціцца цыклон і надвор'е Беларусі апынецца ў яго цыркуляцыі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 11-17 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - плюс 7-10.

Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у бліжэйшыя выхадныя Беларусь застанецца пад уплывам цыклону над Украінай, які страчвае актыўнасць. Дажджы пройдуць у многіх раёнах краіны, але ўжо кароткачасовага характару, у дзённыя гадзіны не выключаны навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 8-13 градусаў цяпла, месцамі - плюс 14-16.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі