23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 24 жніўня будзе воблачна з праясненнямі і да плюс 19 градусаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У нядзелю ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, днём парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў цяпла, днём - 13-19 градусаў вышэй за нуль.-0-
