Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Да 19 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў выхадныя

Грамадства 11.10.2018 | 13:01
Фота з архіва
Фота з архіва

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае і сухое надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У сярэдзіне тыдня тэрыторыя Беларусі апынулася пад уплывам шырокага антыцыклону, які будзе вызначаць надвор'е ў бліжэйшыя выхадныя дні і ў пачатку наступнага тыдня. Чакаецца па-асенняму камфортнае цёплае надвор'е з тэмпературным фонам на 3-5 градусаў вышэйшае за кліматычную норму. Будзе ў асноўным без ападкаў, у начны і ранішні час з-за выстуджвання паветра месцамі не абыдзецца без туману", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 12 кастрычніка, будзе без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, у некаторых раёнах плюс 1-3 градусы. Удзень будзе 13-19 градусаў цяпла.

У суботу і нядзелю, 13-14 кастрычніка, чакаецца пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у некаторых раёнах прагназуецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе плюс 12-19 градусаў.

На наступным тыдні з панядзелка па сераду, 15-17 кастрычніка, істотных ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2-9 градусаў, удзень - 13-20 градусаў цяпла.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.