21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 18 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 22 кастрычніка. Пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе пераменная воблачнасць. У начны і ранішні час у асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні, уначы слабы, удзень 3-8 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе ад мінус 2 па паўднёвым усходзе да плюс 10 градусаў па паўночным захадзе. Удзень паветра прагрэецца да 10-16 градусаў, па паўднёвым захадзе - да 18 градусаў.-0-