Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 красавіка 2021, 11:58

Да +18°С чакаецца ў Беларусі 29 красавіка

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 18 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 29 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ў другой палавіне дня па захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 3-8 м/с, днём месцамі парывы да 12 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. Днём будзе ад 11 па паўночным усходзе да 18 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі