Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 мая 2021, 13:18

Да +18°С чакаецца па паўднёвым усходзе Беларусі 7 мая

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 18 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым усходзе Беларусі 7 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Удзень часам будуць ісці дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 9-15 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - да плюс 18.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі