19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ноч з серады на чацвер, 20 лютага, у рэспубліцы пры праясненнях слупок тэрмометра можа апусціцца да 18 градусаў ніжэй за нуль, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер у краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу сіноптыкі прагназуюць месцамі невялікі кароткачасовы снег, у дзённы час абыдзецца без істотных ападкаў. У асобных раёнах рэспублікі ноччу і раніцай - слабы туман, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Ноччу слупок тэрмометра будзе знаходзіцца на адзнаках ад 9 да 15 градусаў са знакам мінус, пры праясненнях мароз можа ўзмацніцца да 18 градусаў. Днём чакаецца ад мінус 1 да мінус 6, па паўднёвым захадзе краіны - ад 0 да плюс 1.-0-