Сцяг Субота, 28 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2026, 09:00

Да -16°С і без ападкаў. Якім будзе надвор'е ў Беларусі сёння

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сёння чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Месцамі шэрань, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 2-7 м/с.

Тэмпература паветра складзе ад мінус 7 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 16 градусаў па паўночным усходзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі