Фота з архіва
29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 15 градусаў цяпла і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі 1 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу ноччу чакаецца воблачнасць з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні ноччу 2-7 м/с, днём 4-9 м/с, месцамі па захадзе з парывамі да 12 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4, па паўднёвым захадзе - 5-7 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе ад плюс 4 па паўночным усходзе да 15 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе.-0-