
Фота з архіва
20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 15 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 20 сакавіка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У панядзелак чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, у начны і ранішні час месцамі па паўночна-ўсходняй палавіне краіны на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы слабы да ўмеранага.
Мінімальная тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 градусаў па ўсходзе да плюс 5 градусаў па захадзе. Днём слупкі тэрмометраў падымуцца да плюс 7-13 градусаў, па захадзе - да 15 градусаў цяпла.-0-