Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 кастрычніка 2019, 12:43

Да +14 чакаецца ў Беларусі 10 кастрычніка

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 14 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 10 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшыя суткі, паводле інфармацыі сіноптыкаў, у краіне будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на заходні 5-10 м/с, парывамі да 14 м/с. Удзень у паўднёвых раёнах парывы ветру месцамі ўзмоцняцца да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў цяпла, удзень - плюс 8-14 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі