Фота з архіва
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 12 градусаў і воблачна будзе сёння ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у Беларусі будзе воблачна, днём - з праясненнямі. Раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём па паўднёва-ўсходняй палавіне краіны пройдуць дажджы. У дзённыя гадзіны месцамі па Гомельскай вобласці - моцныя дажджы. Раніцай у асобных раёнах будзе туман. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с.
Тэмпература паветра складзе плюс 7-12 градусаў.-0-