Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2018, 12:44

Да 12 градусаў марозу чакаецца па ўсходзе Беларусі 13 лютага

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 12 градусаў марозу чакаецца па ўсходзе Беларусі 13 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, усходні, 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў марозу, па ўсходзе пры праясненнях - да мінус 12 градусаў. Удзень будзе 1-7 градусаў ніжэй за нуль, па захадзе - ад нуля да плюс 1 градуса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі