Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 ліпеня 2018, 12:14

Да 100-годдзя БЕЛТА: "Навіны складаюць гісторыю". Вялікая будоўля

Вялікая будоўля

Сёння цяжка ўявіць, наколькі вялікі аб'ём аднаўленчых работ прыпаў на Беларусь у першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі. Фактычна нанова адбудоўваліся гарады і пасёлкі, пераважная колькасць вёсак, паскоранымі тэмпамі ўзводзіліся прамысловыя прадпрыемствы, жыллё, сацыяльныя аб'екты.

Велізарная будоўля патрабавала вялікай колькасці будаўнічых матэрыялаў, таму ў рэспубліцы не толькі наладжвалася вытворчасць цэглы і цэменту, але і шукаліся спосабы, якія дазвалялі б выкарыстоўваць тое, што засталося ад разбураных будынкаў, вынаходзіліся новыя будматэрыялы. Паўсюдна ўкараняліся перадавыя для таго часу падыходы да будаўнічай справы. За ходам будаўніцтва ўважліва сачылі карэспандэнты БЕЛТА.

1948 год. 21 сакавіка: Новыя будаўнічыя матэрыялы. У Міністэрстве прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР адбылася нарада работнікаў будаўнічых арганізацый, дырэктараў кантор і навукова-даследчых устаноў, прысвечаная вытворчасці і выкарыстанню новых відаў будаўнічых матэрыялаў. Намеснік дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута будаўнічых матэрыялаў Сакалоў паведаміў аб вытворчасці новых відаў будаўнічых матэрыялаў. На віцебскім чарапічным заводзе №35 сканструяваны станок па вырабе стужачнай чарапіцы, на гродзенскім цагельным заводзе №20 пачаўся выпуск мінеральнай ваты з мясцовай сыравіны - даламітызаваных вапнякоў. Нарада намеціла мерапрыемствы па павелічэнні вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

1952 год. 6 сакавіка: Новая тэхналогія жыллёвага будаўніцтва. У гэтым годзе рабочыя Мінскага трактарнага завода атрымліваюць каля 10 тысяч квадратных метраў жылой плошчы. Новыя дамы тут узводзяцца паточна-скорасным метадам. Выраб многіх будаўнічых дэталей вядзецца заводскім спосабам, пасля чаго асобнымі камплектамі яны дастаўляюцца да месца мантажу.

Цяпер на большасці аб'ектаў трэста "Белтрактарабуд" прымяняюцца індустрыяльныя метады будаўніцтва. На будоўлях шырока выкарыстоўваюцца будаўнічыя камбайны, вежавыя краны, растворапомпы, фарбапульты.

У гэтым годзе паточна-скорасным метадам намечана пабудаваць каля 10 шматпавярховых жылых дамоў.

1958 год. 3 снежня: Каштоўная ініцыятыва. Калектывы рамонтна-механічнага цэха, аддзела галоўнага энергетыка і цэха зборкі і выпрабавання аўтамабіляў Мінскага аўтазавода праявілі каштоўную ініцыятыву - яны вырашылі адначасова з будаўніцтвам гаспадарчым спосабам пяціпавярховага жылога дома пабудаваць і тыпавы будынак дзіцячага сада на 125 месцаў. Вырашана аб'явіць гэту будоўлю ўдарнай і арганізаваць на ёй бесперабойную работу.

Пачын гэтых калектываў атрымаў гарачае адабрэнне. Абмеркаваўшы яго, заўкам адзначыў, што будаўніцтва дзіцячых садоў гаспадарчым спосабам, за кошт звышпланавых накапленняў, заслугоўвае самай шырокай падтрымкі і распаўсюджвання.

У будаўніцтва дзіцячых садоў метадам народнай будоўлі ўключаюцца і іншыя цэхі і аддзелы аўтамабільнага завода.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі