Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Да 100-годдзя БЕЛТА: "Навіны складаюць гісторыю". Галоўная бібліятэка краіны

Грамадства 14.09.2018 | 12:47
Салют ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. 2011 год
Салют ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. 2011 год

Галоўная бібліятэка краіны

15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк. У рэспубліцы сёння дзейнічае больш за 2,6 тыс. бібліятэк з агульным фондам 56 млн экзэмпляраў. Узначальвае сістэму бібліятэк краіны Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Яна была заснавана ў 1922 годзе пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. У лістападзе 1922-га рэктар БДУ У.І.Пічэта дакладваў на 4-м з'ездзе Саветаў: "Наша ўніверсітэцкая бібліятэка ператварылася ў дзяржаўную, разрастаючыся і ператвараючыся ў культурны цэнтр".

У 1926 годзе бібліятэка была рэарганізавана ў Беларускую дзяржаўную бібліятэку, а ў 1932-м, значна павялічыўшы фонды, атрымала новы будынак і назву - Дзяржаўная бібліятэка БССР імя Леніна.

Будынак бібліятэкі імя Леніна ў Мінску. 1963 год
Будынак бібліятэкі імя Леніна ў Мінску. 1963 год'

У 1930-я гады БССР стала першай савецкай рэспублікай, у якой быў уведзены шматузроўневы парадак перасылкі заказаў па абанеменце - ад сельскай да рэспубліканскай бібліятэкі. Так апісваў бібліятэчныя будні карэспандэнт БЕЛТА:

27 верасня 1935 года: У бібліятэцы імя Леніна

На Чырвонаармейскай вуліцы размешчаны прыгожы будынак Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна. Супрацоўнікі аддзела міжбібліятэчнага абанемента праглядаюць пісьмы.

"Якія ёсць лепшыя мастацкія творы Шылера і творы, якія маюць сусветнае значэнне ў літаратуры? Хачу вывучыць Шылера. Як і з чаго пачаць і якія трэба прачытаць крытычныя артыкулы па Шылеру?" - пытаецца Каржуеў з аддаленага Чэрыкаўскага раёна. Каржуеву падбіраецца літаратура.

Настаўніку бялыніцкай школы тав. Багамольцу адпраўлены другі том твораў Беранжэ і зборнік крытычных артыкулаў пра Беранжэ.

Старобінскаму сельскаму настаўніку выслана пяць кніг, патрэбных яму для дыпломнай працы на тэму: "Крестьянство в условиях капитализирующейся деревни - по произведениям Успенского".

Адасланы таксама кнігі ў Бабруйск, Гомель, Касцюковічы і Рэчыцу.

Чытальню бібліятэкі 27 верасня наведала 768 чалавек, 198 чалавек пабывала ў газетным аддзеле. За дзень выдадзена 1721 кніга. Атрымана 408 новых кніг.

У чытальнай зале бібліятэкі. 1937 год
У чытальнай зале бібліятэкі. 1937 год'

На момант адкрыцця ў 1922 годзе фонды бібліятэкі налічвалі 60 тыс. экзэмпляраў. На пачатак 1941-га яны складалі больш за 2 млн тамоў. Бібліятэка займала пятае месца па аб'ёме фондаў і чацвёртае па колькасці кнігавыдач сярод трыццаці найбуйнейшых бібліятэк СССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны незваротна загінула і было вывезена 83 працэнты фондаў бібліятэкі. Пасля вызвалення Мінска Дзяржаўную бібліятэку давялося ствараць практычна нанова.

Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна. 1972 год
Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна. 1972 год'

У 1992 годзе, ужо ў суверэннай дзяржаве, яна атрымала новую назву - Нацыянальная бібліятэка Беларусі. З цягам часу фонды значна павялічыліся, таму ўзнікла неабходнасць будаўніцтва больш маштабнага і сучаснага будынка. У сакавіку 2002 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб будаўніцтве будынка дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі".

Будаўніцтва бібліятэкі было аб'яўлена найважнейшай дзяржаўнай і агульнанацыянальнай будоўляй. У лістападзе 2002-га быў закладзены фундамент новай скарбніцы ведаў. У 2006 годзе новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) расчыніў дзверы для чытачоў.

Работы на нулявым цыкле будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі. 2003 год
Работы на нулявым цыкле будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі. 2003 год'
На будаўніцтве будынка Нацыянальнай бібліятэкі. 2004 год
На будаўніцтве будынка Нацыянальнай бібліятэкі. 2004 год'
У завяршальную стадыю ўступіла будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі. 2005 год
У завяршальную стадыю ўступіла будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі. 2005 год'

Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дзень адкрыцця 16 чэрвеня 2006 года
Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дзень адкрыцця 16 чэрвеня 2006 года'

Адкрыццё новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стала значнай падзеяй у культурным жыцці суверэннай Беларусі.

16 чэрвеня 2006 года: Нацыянальная бібліятэка - сімвал сучаснай Беларусі і падарунак нашчадкам. Нацыянальная бібліятэка - сімвал сучаснай Беларусі, помнік цяперашняму пакаленню і падарунак нашчадкам. Так абазначыў сутнасць гэтага аб'екта агульнанацыянальнай значнасці Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 16 чэрвеня на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця бібліятэкі.

"Прымаючы рашэнне аб гэтай будоўлі, мы марылі ўзвесці будынак, які стане нацыянальным сімвалам нашай маладой незалежнай краіны, нашай візітнай карткай, увасабленнем самых важных рыс характару беларускага народа. Народа, які ўвайшоў у гісторыю не як агрэсар, захопнік і разбуральнік, а як працаўнік і стваральнік, які даў свету плеяду духоўных падзвіжнікаў, мысліцеляў, вучоных і асветнікаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Высокая місія Беларусі - быць культурным цэнтрам славянства, крыніцай дабра і духоўнасці ў самым сэрцы Еўропы, там, дзе злучаецца заходняя і ўсходняя цывілізацыі. Гэту місію ўвасабляе каштоўны алмаз ведаў, які заззяў на галоўным праспекце сталіцы...

На адкрыцці міжнароднай выстаўкі
На адкрыцці міжнароднай выстаўкі "Францыск Скарына і яго эпоха" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. 2017 год'

28 жніўня 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі факсімільнае выданне першага
28 жніўня 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі факсімільнае выданне першага "Буквара". Кніга выйшла ў 1618 годзе на царкоўнаславянскай мове ў друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўі'

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і міністр замежных спраў, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Беларусі Уладзімір Макей на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 400-годдзю выдання першага ў свеце
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і міністр замежных спраў, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Беларусі Уладзімір Макей на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 400-годдзю выдання першага ў свеце "Буквара славянскай мовы". 2018 год'

Сёння ў фондах бібліятэкі знаходзіцца 15 млн экзэмпляраў на 75 мовах. Кожныя 4 секунды ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі чытачам выдаецца адзін дакумент.

Нацыянальная бібліятэка - гэта не толькі найбагацейшы збор кніг, але і велізарны мультыфункцыянальны цэнтр, дзе сумясціліся высокія тэхналогіі, ультрасучасны дызайн і незвычайная архітэктура. Гэта сучасны інфармацыйны, навукова-даследчы і сацыякультурны цэнтр, гонар Беларусі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.