ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 20 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 кастрычніка 2018, 15:32

Да 100-годдзя БЕЛТА: "Навіны складаюць гісторыю". Фоташкола ветэранаў

Па здымках фотахронікі БЕЛТА кадр за кадрам можна скласці гісторыю Беларусі, прычым кожны фотакарэспандэнт агенцтва ўносіць у агульную карціну свой уклад. Напрыклад, на здымках Пятра Наватарава і Аляксея Агафонава - важныя палітычныя фігуры, першы беларускі касманаўт і лепшыя спартсмены...

Пра сапраўдных майстроў фотасправы Пятра Наватарава і Аляксея Агафонава ў выпуску газеты "Тассовец" ад 16 верасня 1981 года расказалі супрацоўнікі БЕЛТА, якія працавалі побач з імі ў 1980-я:

Свая ноша не цягне

- Калі на працягу амаль трыццаці гадоў працуеш побач з таварышам, то не заўважаеш, што і ён старэе. Ды і ці старэе? Па-ранейшаму Пётр Наватараў энергічны, поўны творчых задум, заўсёды ў паездках. Вось толькі валасы "пабландзінелі", - расказвае адказны выпускаючы Галоўнай рэдакцыі фотаінфармацыі Часлаў Мезін.

Ды і не дзіўна! Прыйшоў салдат-франтавік П. Наватараў у фотахроніку БелТА ў цяжкім пасляваенным сорак дзявятым. За плячыма - баі. На грудзях - узнагароды баявыя. А ён шчаслівы, што вярнуўся, нарэшце, у мірнае, выпакутаванае жыццё і можа цэліцца не праз мушку аўтамата, а скрозь візір фотаапарата.

Пётр Наватараў
Пётр Наватараў'

Зайздрошчу я яму. Напэўна, гэта вялікае, ні з чым не параўнальнае шчасце пасля акопаў і наступленняў здымаць звычайнае наша мірнае і шчаслівае савецкае жыццё. Пра тое, колькі цікавых, незабыўных сустрэч было ў Пятра Міхайлавіча, зможа расказаць толькі ён. Мы, яго калегі і даўнія сябры, часта слухаем расказы белтаўскага ветэрана. І пра яго сяброў-партызан і франтавікоў, і пра ўсякія нечаканыя і кранальныя сустрэчы на роднай зямлі…

Калі ўручалі П.М. Наватараву на нашым агульным свяце - 60-годдзі БЕЛТА - Ганаровую грамату Прэзідыума Вярхоўнага Савета рэспублікі, уся зала дружна, доўга і цёпла апладзіравала яму.

А Пётр Міхайлавіч паўсміхаўся сарамліва, а раніцай зноў павесіў рэпарцёрскі, зусім не лёгкі, кофр на плячо і паехаў да земляробаў. За новымі здымкамі.

Калгас імя Чкалава. Уборка збожжа. 1973 год. Фота Пятра Наватарава
Калгас імя Чкалава. Уборка збожжа. 1973 год. Фота Пятра Наватарава'

Мітынг, прысвечаны адкрыццю мемарыяльнага комплексу
Мітынг, прысвечаны адкрыццю мемарыяльнага комплексу "Хатынь". 1969 год. Фота Пятра Наватарава'

Знаходжанне ў Мінску кубінскага лідара Фідэля Кастра. 1972 год. Фота Пятра Наватарава
Знаходжанне ў Мінску кубінскага лідара Фідэля Кастра. 1972 год. Фота Пятра Наватарава'

У шахце рудніка. Агляд камбайна. 1973 год. Фота Пятра Наватарава
У шахце рудніка. Агляд камбайна. 1973 год. Фота Пятра Наватарава'

Побач з ветэранам

- Сталася так, што калі я прыйшоў працаваць у фотахроніку БЕЛТА, - расказвае майстар фотавытворчасці Галоўнай рэдакцыі фотаінфармацыі Раман Кракаў, - маё рабочае месца было побач з ветэранам агенцтва Аляксеем Аляксеевічам Агафонавым.

Аляксей Агафонаў
Аляксей Агафонаў'

Мне здавалася, што я ўжо нядрэнна валодаю сваёй прафесіяй. Ды і што тут складанага: акунай у праявіцель, потым у замацавальнік - і здымак гатовы. Але колькі ж прафесійных тонкасцей спасціг я за гэтыя гады! І ўсё дзякуючы Аляксею Аляксеевічу…

Складанай спачатку здалася мне работа на фотатэлеграфе. Але і тут на дапамогу прыйшоў Аляксей Аляксеевіч. Цярпліва навучаў, настаўляў. Цяпер мы - вучань і настаўнік - працуем на роўных.

Не толькі мне дапамог па-сапраўднаму асвоіць прафесію майстра фотавытворчасці наш ветэран. Усе маладыя работнікі аддзела так ці інакш прайшлі яго школу!..-0-

У 1973 годзе ў СССР праводзіўся абмен партыйных дакументаў. Партбілет №1 быў выпісаны на імя Леніна. Падпісаў ленінскі партыйны білет генеральны сакратар ЦК КПСС Л. І. Брэжнеў. 1 сакавіка 1973 года. Фота Аляксея Агафонава
У 1973 годзе ў СССР праводзіўся абмен партыйных дакументаў. Партбілет №1 быў выпісаны на імя Леніна. Падпісаў ленінскі партыйны білет генеральны сакратар ЦК КПСС Л. І. Брэжнеў. 1 сакавіка 1973 года. Фота Аляксея Агафонава'

Экіпаж касмічнага карабля
Экіпаж касмічнага карабля "Саюз-13" - камандзір карабля Пётр Ільіч Клімук і бортінжынер Валянцін Вітальевіч Лебедзеў - на занятках у трэнажоры касмічнага карабля "Саюз" у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. 1973 год. Фота Аляксея Агафонава'

Чэмпіёнкі XX Алімпійскіх гульняў 1972 год. Фота Аляксея Агафонава
Чэмпіёнкі XX Алімпійскіх гульняў 1972 год. Фота Аляксея Агафонава'

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі